Ніва № 14 (2969), 7 красавіка 2013 г.

Заняткі па-сакольску

Уршуля ШУБЗДА

Штомесячная сустрэча сябраў таварыства „Універсітэт трэцяга веку” была прысвечана постаці Чэслава Немэна. З гэтай нагоды ў Саколку прыехаў гурт з роднай вёскі артыста — з беларускіх Васілішак, які падрыхтаваў песні ў народных апрацоўках. Хто спадзяваўся сустрэчы, якая глядзела б на творчасць і самога Немэна з абодух бакоў, польскага і беларускага, на жаль, расчараваўся.

Ідэя самога Універсітэта трэцяга веку здаецца быць вельмі цікавай. Вось старэйшыя жыхары Сакольшчыны, якія маюць больш свабоднага часу, могуць зрабіць перапынак у дагляданні ўнукаў і прыйсці на сустрэчу з людзьмі іх узросту, у якіх падобны жыццёвы вопыт і тыя ж хваробы (гэтыя займаюць шмат месца ў гутарках пажылых людзей). Хаця ўдзельнікі сустрэч ужо пажылыя, можна здзівіцца іх арганізацыйнымі здольнасцямі. Атмасфера была прыемнай, усе міла сябе віталі і клалі на лаўку пакрытай зялёным сукном заліковыя кніжкі. Відавочна сябры таварыства сур’ёзна падыходзілі да сваіх „заняткаў”, таму што адна з пенсіянерак прыйшла толькі па запіс у залікоўку, не маючы магчымасці застацца на мерапрыемстве па прычыне хваробы. Але ўсё ж такі не гэтая абавязковасць уразіла мяне як студэнтку, але форма „заліку”.

Самая сустрэча была прысвечана памяці Чэслава Немэна. Ягоныя песні, між іншым, „Дзіўны гэты свет”, „Нёман”, „Пад папугаямі” можна было паслухаць у выкананні калектыву з Васілішак. Калектыў пад назвай „Адраджэнне” існуе пры Саюзе палякаў на Беларусі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF