Ніва № 14 (2969), 7 красавіка 2013 г.

Вёскі бачаныя з дарогі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Апошнім часам падарожжы свае я пачынаў не з адпраўнога беластоцкім аўтобусам мясцовага аўтавакзала, але з далейшых прыпынкаў у межах горада. Аднак трапілася мне і заміж на зручнейшыя прыпынкі заехаць і на аўтавакзал. Даўжэйшая непрысутнасць дазваляе заўважыць некаторыя змены, якія пацвярджаюць ход заўважальнага ў апошніх гадах трэнду. Менавіта, пусцеюць не толькі аўтобусныя прыпынкі ў тутэйшай глыбінцы, але гэты працэс наступае і на Беласток, гэтак жа як наступаючыя войскі набліжаюцца да нейкай крэпасці, а пасля штурмуюць і яе.

Цяперашні беластоцкі аўтавакзал не ідзе ў ніякае параўнанне з колішнім, што размяшчаўся яшчэ па вуліцы Юравецкай. У 1970-х гадах было там тлумна, народ спярша выстойваў хаатычнымі чэргамі да кас, а пасля не менш бязладным тлумам кідаўся на аўтобусы, не толькі напаўняючы, але і перапаўняючы іх салоны. Найчасцей была гэта вясковая моладзь, што ездзіла да бацькоў па харчовую запраўку, якая пазней, тая моладзь, учапіўшыся за гарадскія плацдармы, памяняла свае арыенціры, наогул забыўшыся пра ўсё тое, з чаго яна выйшла. Цяпер, зараз пасля сёмай гадзіны раніцы, перад адзінай адкрытай касай пуста. На ўсіх перонах было толькі чатыры асобы, з іх ліку тры каля стаянкі, з якой адпраўляюцца машыны ў Гайнаўку. Праўда, зараз пасля мяне з’явілася крыху больш асоб. Неўзабаве пад’ехаў аўтобус у Гарадок, забрацца ў які не было ніводнага ахвотнага. У „мой” аўтобус, што ў напрамку Бельска, Сямятыч і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF