Ніва № 14 (2969), 7 красавіка 2013 г.

Алімпіяда па беларускай мове — прэстыж і практычныя карысці

Аляксей МАРОЗ

Перамога ў Алімпіядзе па беларускай мове — гэта індывідуальны поспех ліцэіста і поспех школы, у якой ён вучыцца, бо дзякуючы лаўрэатам, а нават фіналістам прадметных алімпіяд і іншым поспехам, школы перамагаюць у шматлікіх рэйтынгах і становяцца прэстыжнымі адукацыйнымі ўстановамі ў сваіх гарадах. Аднак, калі вучань здабудзе званне лаўрэата, гэта перш за ўсё індывідуальны прэстыж і пазаконкурсны пропуск на многія прэстыжныя спецыяльнасці ў Варшаўскім універсітэце, якога Кафедра беларусістыкі з’яўляецца арганізатарам беларускай алімпіяды, і ў многіх іншых вышэйшых навучальных установах, калі выпускнікі звышгімназічных школ яшчэ справяцца з мінімальнай колькасцю матуральных экзаменаў.

Аб гэтым ведаюць вучні Бельскага і Гайнаўскага белліцэяў і ліцэісты, што вучацца беларускай мове ў ІІІ Агульнаадукацыйным ліцэі ў Беластоку. Ліцэісты, якія ў школьных элімінацыях алімпіяды набіраюць найбольш балаў, пасля змагаюцца ў Гайнаўцы на раённых і ў Бельску на цэнтральных элімінацыях. Сёлета да цэнтральных элімінацый Алімпіяды па беларускай мове, якія 21 сакавіка адбыліся ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, дайшлі 16 вучняў — 8 з Гайнаўкі, 5 з Бельска Падляшскага і 3 з Беластока.

— Я думаю, што галоўны козыр Алімпіяды па беларускай мове, гэта магчымасць зацікавіць вучняў беларускай мовай і літаратурай. Канешне, перамога ў алімпіядзе гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF