Ніва № 14 (2969), 7 красавіка 2013 г.

На радзіме заўсёды лепей

Іна ХОМІЧ

Знаёмства з паэтам Іванам Трафімавічам Дацкевічам у мяне пачалося з тэлефоннай размовы.

Не з ім, а з неўязным у Беларусь Яўгенам Вапам, які, седзячы ў сваім Беластоку, пазваніў на мабільны і з характэрным яму захапленнем пачаў пра яго распытваць. Пра Дацкевіча я на той момант чуць не чула, дарэмнымі былі падказкі, што пра яго напісала мая родная газета „Брэсцкі кур’ер”. Але галоўнае ўлавіла: Дацкевіч нарадзіўся на Беласточчыне і гэтым самым вельмі зацікавіў асобных беластоцкіх беларусаў.

Зацікавіў, не хаваю, і мяне, асабліва пасля вуснай ухвальнай рэцэнзіі на яго творчасць іншага пісьменніка Алеся Паплаўскага.

Сур’ёзна пазнаёміліся мы неўзабаве, належным чынам гэтае знаёмства спланаваўшы. Івану Трафімавічу чамусьці шкада было мяне гнаць дзеля сустрэчы з сабой на Жабінкаўшчыну, і мы дамовіліся спаткацца на адной паэтычнай вечарыне ў Берасці, у якой ён абавязаўся ўзяць удзел. Там і расказаў пра беластоцкі кампанент сваёй біяграфіі.

Прымакі

Род 75-гадовага паэта паходзіць з Жабінкаўшчыны, дзе ў вёсцы Сцяброва гадавалася маці, ды з Камянеччыны, адкуль паходзіў бацька. Аднак пазнаёміліся яны не на радзіме, а ажно ў далёкай Казані, куды іх абаіх прыгнала бежанства. Іван Трафімавіч родавай памяццю прыгадвае, што беларусаў у Расіі прымалі добра, кожная сям’я хацела бачыць іх у сваёй хаце. Гэта і нядзіўна — лішнія рукі нікому не зашкодзяць, тым больш што жылі там да прыходу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF