Ніва № 14 (2969), 7 красавіка 2013 г.

Дух Хрыстовага Уваскрэсення

Іаанна ЧАБАН

Спадарыню Станіславу Піцэвіч, 66-гадовую жыхарку Крынак, найкарацей можна ахарактарызаваць як жыццярадасную жанчыну з чыста беларуска-еўрапейскім поглядам на свет. Як сама прызнаецца, найлепш адчувае сябе ў кампаніі добрай кніжкі і цікавых людзей. Адгадаваныя дзеці даўно адправіліся ў шырокі свет, таму ў крынскую бібліятэку заглядае яна даволі часта. А тут, вядома, не толькі кніжкі пазычаюць, але і інфармацыяй абменьваюцца. Такім чынам у перадвелікодны перыяд, праз пасрэдніцтва бібліятэчнай „пошты” спадарыня Станіслава запрасіла мяне ў госці. Ёй хацелася паўспамінаць і пераказаць наступным пакаленням гісторыі і песні сваёй маладосці, праведзенай у невялікай Слойцы, што ў Шудзялаўскай гміне. Убачыўшы на парозе хаты госцю, яна неадкладна спыніла перадсвяточнае парадкаванне, каб пачаць поўны тугі аповед.

Родная хата і вёска былі крыніцай самых добрых і разумных досведаў у жыцці спадарыні Станіславы. З перспектывы гэтых даўно мінулых хвілін пазірае яна ў сваю сучаснасць і будучыню. У Слойцы яе дзяцінства на некалькіх хутарах у дастатку пражывалі нашчадкі мясцовых шляхецкіх родаў, у тым ліку Кажухоўскіх, Чаромхаў, Рэдасаў, Кундзічаў, Алізаровічаў, Малешаў, Уткаў. Толькі двое апошніх былі праваслаўнымі, астатнія належалі да каталіцкага прыхода ў Шудзялаве. Незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ўсе яны гаварылі па-беларуску.

— У нашай вёсцы людзі ніколі не дзяліліся, — тлумачыць мая субяседніца, — жылі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF