Ніва № 14 (2969), 7 красавіка 2013 г.

Варшаўскі Дзень Волі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

«Жыве Беларусь», «Mińsk — Warszawa wspólna sprawa», «Разам можам болей» — скандавалі ў польскай сталіцы падчас маршу (23 сакавіка) з нагоды Дня Волі. Больш чым некалькі дзесяткаў удзельнікаў прайшло ад помніка Вінцэнту Вітасу праз плошчу Трох Крыжоў, вуліцу Новы Свят і Кракаўскае прадмесце (паўз прэзідэнцкі палац) на Замкавы пляц. Побач многіх бел-чырвона-белых сцягоў луналі бел-чырвоныя і еўрасаюзныя. На банэрах віднелі надпісы на польскай мове: «За вашу і нашу свабоду», а па-англійску: «Разам для Беларусі».

Мінакі спыняліся і з цікавасцю пыталіся пра мэты дэманстрацыі. Адна пажылая пара з Варшавы яшчэ пад помнікам Вінцэнту Вітасу сцвердзіла:

— Змагайцеся і даможацеся поспеху. Паглядзіце, вось нам удалося, але гэта было нялёгка.

Сярод дэманстрантаў былі імігранты, якія пакінулі Беларусь, баючыся рэпрэсій з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за сваю дзейнасць Святкаваць прыйшло шмат маладых беларусаў, якія вучацца ва ўніверсітэтах Варшавы. Вітальд, студэнт, з бел-чырвона-белым сцягам, пераконваў польскіх журналістаў:

— Калі б 95 гадоў таму не было Беларускай Народнай Рэспублікі, не было б сёння Рэспублікі Беларусь. Гэта дзень, калі было абвешчана, што мы — нацыя, якая мае права на сваю дзяржаву, на незалежнасць. Гэтае свята з’яўляецца выразам нашай падзякі за тых, што мелі мужнасць, каб здабыць незалежнасць.

Зміцер Бародка, дырэктар Беларускага дома ў Варшаве (Дом быў суарганізатарам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF