Ніва № 14 (2969), 7 красавіка 2013 г.

Два дзесяткі гадоў

Віктар САЗОНАЎ

Хіба што нам, беларусам, было вельмі патрэбна пражыць апошнія два дзесяткі гадоў у тых варунках, у якіх мы існавалі, каб мы па-сапраўднаму задумаліся пра тое, што такое насамрэч ёсць шлях да Беларусі. І не толькі каб задумаліся, але яшчэ каб нешта зразумелі ды зрабілі высновы з пражытага.

Для патрыёта беларускасці не цяжка насіць беларускую ідэю ў сэрцы. Яна там папросту жыве незалежна ад жадання гаспадара. І нічым яе адтуль не выкурыш. Яна завалодвае пачуццямі, прымушае шукаць і ў сённяшнім дні, і ў гісторыі мінулага людзей да сябе падобных, асвячае думкі мроямі беларускай будучыні. З гэтым пачуццём усё зразумела. Яно існавала ў носьбітаў беларушчыны заўсёды, жыло ў людскіх душах вякамі, даказваючы тым самым, што ёсць такая нацыя.

Іншая справа збудаваць беларускую дзяржаву. А вось каб стварыць сваю дзяржаву мала проста любіць сваё. Тут трэба нешта большае. Патрэбна разуменне навошта нам свая дзяржава, хто сябры гэтай ідэі, а хто супраціўнікі, і чаму сталася так, а не наадварот, і як можа стацца ў будучым. А найперш неабходна зразумець, хто мы самі такія.

Два дзесяткі гадоў таму мы думалі, што дастаткова адарвацца ад акупантаў, і мы, нацыя з еўрапейскім менталітэтам і з гэткай жа гістарычнай памяццю, адразу пачнём будаваць беларускую Беларусь, у якой прыярытэтамі будуць нацыянальныя і еўрапейскія каштоўнасці. Ды вось гэтыя два дзесяткі паказалі, што не ўсё так проста. Не чужакі сёння здзіраюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF