Ніва № 14 (2969), 7 красавіка 2013 г.

Пад бел-чырвона-белымі сцягамі

Аляксей МАРОЗ

Вучні гайнаўскіх і бельскіх белліцэяў і белгімназій яшчэ да святкавання Дня Незалежнасці на ўроках беларускай мовы даведваюцца пра падзеі, якія папярэдзілі абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе і пра яе лёс. Школьныя святкаванні праходзяць у нас па-рознаму. Апошнім часам, пад уздзеяннем беларускамоўных сродкаў масавай інфармацыі, штораз больш настаўнікаў беларускай мовы на Гайнаўшчыне і Бельшчыне таксама стараюцца са сваімі вучнямі адзначыць Дзень Волі, хаця б толькі на ўроках беларускай мовы. Тады ёсць нагода пагаварыць пра

беларускую дзяржаўнасць, ці пра беларусаў Беласточчыны, якія змагаліся за вольную Беларусь.

У гэтым годзе святкаванне Акту 25 Сакавіка праходзіла ў школах у панядзелак 25 сакавіка. Я ў гэты дзень наведаў Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Агульнаадкацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім.

У Гайнаўцы

У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, яшчэ да святкавання 95-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, на калідоры паявілася насценгазета на тэму падзей 1918 года на беларускіх землях, праілюстраваная беларускімі нацыянальнымі сімваламі. Штодзень бел-чырвона-белы сцяг лунае ў школьным будынку над уваходам у актавую залу, а герб „Пагоня” пастаянна вісіць у зале. Вучні, якія школьныя святкаванні падрыхтавалі пад кірункам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF