Ніва № 13 (2968), 31 сакавіка 2013 г.

Лондан: уік-энд у дажджы і нарцысах

Ганна КАНДРАЦЮК

— Ну і як было ў тым Лондане? — спыталі нас пасля вяртання ў Беласток. На пытанне можна адказаць адным словам:

— Было святова!

Са сталіцы Вялікабрытаніі вярнуліся мы акрыленыя, з вышэйшай самаацэнкай, з новымі кантактамі, крыху ўжо вясновыя. Наша беластоцкая дэлегацыя — такую брошку прышпілілі нам яшчэ да прыезду ў Лондан арганізатары — была прыкмечана і расхвалена ў рэцэнзіях.

Тут мусова дадаць, што паехалі мы на літаратурнае мерапрыемства, каб у днях 16-17 сакавіка гэтага года прыняць удзел ва „Еўрапейскіх паэтычных дыялогах” і музычна-паэтычным свяце „Прыгожыя людзі — паэты маёй эміграцыі”...

Нашая дэлегацыя ў саставе Міра Лукша, Дыяна Нахіла і Ганна Кандрацюк падалася, а лепш сказаць паляцела, па запрашэнні аніматара паэтычнага руху ў Вялікабрытаніі, паэта і мастака, зааснавальніка руху „PoEzja Londyn” Адама Сяменчыка, родам з нашага Гарадка.

* * *

Праўда, сярод нашай тройцы была адна паўнакроўная паэтэса Міра Лукша, якая ўжо ў час першай аўтапрэзентацыі заявіла пра сябе: Jestem największą poetką w Europie Środkowej, co widać gołym okiem...

Апошні намёк датычыў, як кажуць на Сакольшчыне, яе незаценкасці... Аўтаіронія была адразу дацэнена і ўзнагароджана бурнымі воплескамі. Міра прыехала ў Лондан са сваім новым, намінаваным да прэміі Казанэцкага, польскамоўным томам Biały stok. Здавалася б, ніякая экзотыка не павінна ўжо ўразіць Лондан. У метраполіі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF