Ніва № 13 (2968), 31 сакавіка 2013 г.

За Боцькамі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Карыстальнікі публічнага транспарту часта наракаюць, што на прыпынках няма раскладаў, што напоўненая неспажытым адрэналінам моладзь у хуліганскім парыве знішчае тыя расклады, а адказныя работнікі той жа публічнай камунікацыі не правяць шкодаў. Але здараецца і так, што тыя ж адказныя працаўнікі павешаюць такія расклады язды, якія ўводзяць поўную неразбярыху. На аўтобусным прыпынку ў Браньску вісяць чатыры расклады язды, і тыя чатыры расклады паказваюць будучым пасажырам розныя варыянты адпраўлення аўтобусаў. Быццам у нас такое камунікацыйнае багацце, што пасажыру прадстаўляецца магчымасць выбраць такі расклад язды, які яму найбольш па душы; быццам у абяцаным камунізме: кожнаму паводле патрэб. Інакшы падыход у Беластоку, дзе каля старой электрастанцыі вісіць пэкаэсаўскі расклад язды аўтобусаў, напісаны, мабыць, энтузіястам абстракцыйнага мастацтва. Для прыкладу, аўтобус у Варшаву цераз Седльцы мае ездзіць згодна з нейкай паметкай, якой тлумачэння там няма. І калі я, глянуўшы на той расклад, хацеў ужо вяртацца ўсваясі, аўтобус пунктуальна прыехаў...

Быў дзень пасля канклава і бартавы радыёпрыёмнік мажорным тонам распавядаў пра новага пантыфіка. Які будзе новы пантыфікат — яшчэ невядома, але энтузіязм ад падзеі цалкам зразумелы. Бо ж хадзілі ў народзе чуткі, што калі на пасаду абяруць нейкага негра, тады настане канец свету. Але абралі беласкурага аргенцінца еўрапейскага, а канкрэтна італьянскага, радаводу. Прадбачвалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF