Ніва № 13 (2968), 31 сакавіка 2013 г.

Уваскрэсенне на марках

Лявон КАРПОВІЧ

Пасля Вялікай пятніцы прыходзіць Нядзеля Уваскрэсення: сярод густой цемені знявагі, ганьбавання, паніжэння, сумневу, адзіноцтва, пакінутасці, бяссілля, хваробы веруючыя знаходзяць уцеху ў святле, якое праменіць з твару Уваскрэслага Хрыста.

У чатырох Евангеллях апісваюцца падзеі, звязаныя з Уваскрэсеннем. Хоць апісанні гэтыя розняцца, але яны з’яўляюцца сведчаннем Апосталаў, як сведкаў Уваскрэсення, і не з’яўляюцца незалежнымі, але пранікаюць наўзаем, дапаўняюць і ўтвараюць адзіную цэласць. У поўнай згодзе асноўныя элементы: пусты гроб, сведчанне святых жанчын, з’яўленне Ісуса дванаццаці Апосталам.

„У першы ж дзень тыдня Марыя Магдаліна прыходзіць да магілы раніцай, яшчэ прыцемкам, і бачыць, што камень адвалены ад магілы” (Яна 20: 1). Спяшалася да гробу, каб намазаць пахучым маслам мёртвае цела свайго ўмілаванага Госпада. Не ведае яшчэ ў гэты момант, што прыходзіць, каб прыняць не знаючае захаду святло Уваскрэсення. Бачыць пустую магілу і напаўняе яе страх, што цела можа быць украдзена. „І вось бяжыць, і прыходзіць да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: знеслі Госпада з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго” (Яна 20:2). Гаворыць „не ведаем” — у множным ліку, значыць, была не адна, што ўдакладняюць другія евангелісты. „Кажа ім: знеслі Госпада з магілы” — яшчэ надзея не пакінула яе сэрца. Але не дапускала думкі, што Хрыстос мог уваскрэснуць.

„Адразу выйшаў Пётр і другі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF