Ніва № 13 (2968), 31 сакавіка 2013 г.

Рэцэпт на сямейнае шчасце

Іаанна ЧАБАН

Ужо шэсцьдзесят тры гады яснае сонца асвятляе жыццёвы шлях Надзеі і Аляксандра Алекшаў з Піражкоў, што ў Шудзялаўскай гміне. Продкі спадара Аляксандра і спадарыні Надзеі жылі ў гэтым месцы спакон вякоў, таму іх юбілей стаў сапраўдным вясковым святам. Славутае мерапрыемства было наладжана ўдзячнымі дзяцьмі і ўнукамі, якім юбіляры прысвяцілі ўсё сваё сумеснае жыццё. Якім яно было, чытачам „Нівы” шчыра распавяла верная жонка, маці, бабуля і прабабуля Надзея Алекша.

Вянчалася яна на дваццаць сёмым годзе жыцця з малодшым на чатыры гады Аляксандрам.

— Праўду сказаўшы, — аб’ясняе юбілярка, — яму яшчэ не трэба было б і жаніцца, каб гэта бацькі жылі. Калі Аляксандр вярнуўся з войска, яго маці ўжо не было ў жывых. Я была не найбяднейшая, з розумам і ягоны бацька сам падказаў, каб са мной жаніўся. Аляксандр мне падабаўся, быў малады, прыгожы, спакойны. Зараз да маіх бацькоў прыйшлі сваты з гасцінцам, а праз тры тыдні адбылося нашае вяселле.

Паводле спадарыні Надзеі ключом да ўдалага, сямейнага жыцця з’яўляецца згода.

— Трэба быць разам у бядзе і радасці, і абавязкова ўступаць адзін другому, — раіць яна. — Так, першыя супольныя два гады пражылі мы ў бядзе, а што ж тым сярпочкам нажнеш. Тады ні святла, ні гадзінніка ў хаце не было. Да таго амаль трыццаць гадоў трэба было апекавацца цесцем. Так надумаўся мой мужык выехаць у Беласток на заробкі. Не было лёгка. Каб дабрацца да бліжэйшага аўтобуса, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF