Ніва № 13 (2968), 31 сакавіка 2013 г.

Майстэрня мастацкіх тэхнік у Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

Адкрыццё выстаўкі прац удзельнікаў Майстэрні мастацкіх тэхнік, якую ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы вядзе мастак Данель Грамацкі, адбылося 7 сакавіка. На экспазіцыі можна ўбачыць плён 2012 года — жывапіс, графіку, лінарыт, рысунак і працы, выкананыя іншымі тэхнікамі, аўтарамі якіх з’яўляюцца моладзь і дарослыя жыхары Гайнаўшчыны. На выставе прэзентуюцца таксама малюнкі некалькіх гайнаўскіх дзетак, якія займаліся ў белмузеі. Адны з іх у музейнай майстэрні ставілі свае першыя крокі ў галіне мастацтва, іншыя ўжо раней малявалі або рысавалі. Прыходзілі яны на заняткі, каб павысіць свае ўмеласці і навучыцца новым мастацкім тэхнікам.

— Сярэдні ўзрост удзельнікаў майстэрні — каля 30 гадоў. Наймалодшай нашай удзельніцы — 7 гадоў, а найстарэйшым — больш за 50 гадоў. На заняткі прыходзілі 18 чалавек, — заявіла ў час адкрыцця выстаўкі Агнешка Ціханюк з Гайнаўскага белмузея, адказная ў музеі, між іншым, за мастацкую частку. Была яна таксама ўдзельніцай майстэрні з мэтай здабыць новыя ўмеласці, бо тэарэтычныя веды здабыла яшчэ ў студэнцкія часы ў Вроцлаўскім універсітэце, на спецыяльнасці гісторыя мастацтва.

— Дома цяжка прымусіць сябе маляваць. Не ва ўсіх ёсць умовы, каб у асобным пакоі займацца станковым жывапісам. У музеі былі адпаведныя ўмовы для малявання, рысавання і заняткаў па іншых мастацкіх тэхніках, такіх, як хаця б лінарыт. Па суботах была мабілізацыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF