Ніва № 13 (2968), 31 сакавіка 2013 г.

Швейцарац у валёнках

Міраслаў ГРЫКА

Дакладнасць швейцарскага гадзінніка з’яўляецца праславутай. Нешматлікія, аднак, ведаюць, што сам механізм гэта адна справа, а ідэя, якая натхняе яго распрацоўшчыкаў, гэта зусім іншае. А ідэя сама па сабе вельмі простая. Яна патрабуе, з аднаго боку, павагі да канчатковага прадукту на кожным этапе яго выканання, з другога боку, павагі для ўсіх, хто прымае ўдзел у яго стварэнні. Пачынаючы з распрацоўкі і выканання яго маленькіх частак, канчатковага размяшчэння механізма і ўбудавання яго ў адпаведнае вечка, кожная з гэтых аперацый павінна быць выканана з натхнёнай дакладнасцю. І не менш, і не больш, проста выдатна. Умова адна: людзі павінны верыць, што ідэя сумленнай працы каштуе намаганняў. Такім чынам, гэта ідэя робіць з простага гадзінніка рэч вытанчаную і ўсімі пажаданую. Параўнайце, напрыклад, кітайскія падробкі, якія з’яўляюцца сінонімам галавацяпства. Быццам бы ўсё ў іх у парадку з архетыпам, але канчаткова штосьці не так у іх спрацоўвае. Хтосьці быў засмучаны гідкім жыццём і нешта на мікрон не дагладзіў, хтосьці, злосны на нізкую заработную плату, чагось недабачыў і... звіхраваны недахопам натхнёнай ідэі механізм ляціць у сметніцу. Такім чынам, ідэя з’яўляецца нечым накшталт звышмеханізма, дзякуючы якому ўсё працуе як швейцарскі гадзіннік. Але справа ў тым, што ідэю нельга пакінуць самой сабе. Трэба яе безупынна выпраўляць і адаптоўваць да чалавечых магчымасцей. Карацей кажучы, ідэя павінна спець павольна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF