Ніва № 13 (2968), 31 сакавіка 2013 г.

Не глабалізацыя — а лукашызацыя

Яўген ВАПА

Дзень Волі ці незалежнасці ў жыцці кожнага народа заўсёды з’яўляецца нагодай для хвіліны рэфлексіі і задумы над пражытым ці будучыняй. Такія дні і даты гэта менавіта тыя нацыятворчыя валуны, на якіх абапіраецца любая дзяржаўнасць. Пры сённяшнім дэстабілізаваным і дэзінтэграваным свеце грамадска-маральных каштоўнасцей зварот да гістарычнай традыцыі і мінуўшчыны з’яўляецца яшчэ тым яднальным момантам адчування супольнасці лёсу і ідэй, што дазваляюць кожнаму народу выжываць у самых цяжкіх гістарычных ці эканамічных паваротах. А што ж дзеецца ў нашай беларускай прасторы? Трэба адназначна, на жаль, сцвердзіць, што ў Рэспубліцы Беларусь супраць беларускім незалежным ідэям, беларускай мове, адукацыі ідзе мэтанакіраваная і спланаваная палітыка духоўнага генацыду. Палітыка ўлад у дачыненні да сваіх грамадзян, паводле ўсіх прызнакаў, нагадвае не дэмакратычныя, а ўсё больш нейкія акупацыйныя стандарты. Палітычныя вязні і сотні палітычных уцекачоў, нацыянальная і гістарычная сімволіка пад забаронай і карай, сціранне гістарычнай памяці, абсалютная русіфікацыя штодзённага жыцця праз адукацыйна-адміністрацыйна-медыйныя сферы жыцця, дзесяткі тысяч эканамічных бежанцаў, паўсюдны страх і пераслед з боку апарату ўлады і яе сілавых і судовых структур — гэта, на жаль, беларуская рэальнасць. Для нас, беларусаў Беласточчыны, калі глядзім на тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, проста не хочацца верыць у бачанае і чутае. Але адначасна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF