Ніва № 13 (2968), 31 сакавіка 2013 г.

Дзень Волі — 95 гадавіна

Марта БАРАВАЯ

Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) — незалежная беларуская дзяржава, абвешчаная ў 1918 годзе, пасля больш чым 200-гадовага знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ад канца XVIII ст., калі Беларуска-Літоўская дзяржава (Вялікае Княства Літоўскае) была гвалтам далучана да Pacei. БНР гэта працяг тысячагадовай беларускай дзяржаўнасці з часоў Полацкага княства. У Трэцяй устаўной грамаце 25 сакавіка 1918 года ў Менску Рада БНР (былога выканаўчага камітэта Усебеларускага з’езда) абвясціла незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Гэта быў юрыдычны акт, які ўзнаўляў дзяржаўнасць беларускага народа. Дзяржаўнымі сімваламі першай беларускай нацыянальнай дзяржавы сталі бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня, сталіцай — Менск, дзяржаўнай і абавязковай мовай — беларуская (з 12.04.1918). Беларускую Народную Рэспубліку дэ-юрэ прызналі Украінская Народная Рэспубліка, Летува, Латвія, Эстонія, Чэхаславаччына і Фінляндыя, дэ-факта — Нямеччына, Балгарыя і Турэччына. Абвяшчэнне БНР было вялікім гістарычным крокам Беларусі да ідэйнага асэнсавання сябе як асобнай самастойнай краіны, праявай волі беларусаў да ўтварэння незалежнай беларускай нацыянальнай дзяржавы. Хаця маладая рэспубліка існавала коратка, пасля гэтага і Захаду, і Усходу стала немагчыма ігнараваць дзяржаўныя памкненні беларускага народа.

Упершыню ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі ў 1919 годзе ў Гародні. Пазней святочныя імпрэзы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF