Ніва № 12 (2967), 24 сакавіка 2013 г.

За Браньскам (3)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

„Наваколле сённяшняга мястэчка Гродзіск і трох вёсак з супольнай назвай Чорная, — як 21 год таму, пісалі ў „Ніве” а. Рыгор Сасна і Дарафей Фіёнік — здаўна было месцам асаблівага зацікаўлення з боку гісторыкаў, археолагаў і розных аматараў даўніны. Як рэдка дзе, на даволі вялікай тэрыторыі тут добра захавалася шмат помнікаў старажытнасці: курганоў, могільнікаў. Асаблівы характар гэтых ваколіц прадвызначалі, галоўным чынам, пасяленчыя плыні. Тут у Х-ХІІ стст. сустрэліся заходнеславянскія плямёны мазаўшан і ўсходнеславянскія дрыгавічоў і бужан. Наваколле багатае старажытнымі могільнікамі, як мазавецкага (магілы ў каменных абкладах), так і ўсходнеславянскага (курганы) тыпаў. Назву вёсак прадвызначыла, пэўна, рэчка Чорная, што праплывае побач. Летам рэчка малаводная, вясною затое крутая і вірлівая. Ад таго і атрымала яна іншую назву — Хітрая”.

„Слоўнік Каралеўства Польскага” з 1900 года так пісаў пра гэтыя вёскі: „Czarna: Wielka al[ias] Królewska, średnia i cerkiewna, trzy wsi, pow. bielski, gub. grodz[ieńska], gm. Grodzisk, par[afia] kat. Dołubów, 30 w[iorst] od Bielska. W[ie]ś Cz. Wielka ma 68 dm. [domów], 413 mk. [mieszkańców], 1029 dz[iesięcin]; Cz. średnia 647 dz., Cz. cerk. 29 dm., 153 mk., cerkiew, 380 dz. włośc. i 43 dz. cerk. Włościanie posiadają oryginalne przywileje królów. Na gruntach Cz. znajdują się kurhany i groby kamienne. Pod wsią Cz. Wielka wydobyto mnóstwo przedmiotów żelaznych, bronzowych i (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF