Ніва № 12 (2967), 24 сакавіка 2013 г.

Хлеб — любоў жыцця

Іаанна ЧАБАН

Адной з самых вялікіх бед, якая не абмінае ніводнага чалавека, з’яўляецца смерць роднай мамы. Шчаслівы той, каму лёс дазваляе нацешыцца яе ласкавай і клапатлівай прысутнасцю. Добрае мацярынскае сэрца здольнае перамагчы нават смерць, абаграваючы несмяротным цяплом душы пакінутых на той зямлі дзяцей. У маленькім сусвеце пяцігадовага Колі Дзіневіча заўсёды веяла холадам. Цёплае сонца любові не паспела запусціць там сваіх прамянёў. З нараджэння цягнуўся ён сіроцкай дарогай праз суровую міжваенную бяду. Яго маці памерла пры родах на бульбяным загоне, пакідаючы пад нагляд мужа нованароджанага і шасцёра недаросткаў. Бацька не спраўляўся з гаспадарскімі абавязкамі, таму хутка прывёў у хату новую дапаможніцу, дарабляючы пры нагодзе квартэт чарговых едакоў хлеба. Бяссонныя ад працы і турбот ночы, выціскаючыя апошнія кроплі поту, дні прыпраўленыя п’янствам мужыка пазбавілі маладую жанчыну людскіх пачуццяў да пасынкаў. Бедныя дзеці няраз заліваліся горкімі слёзамі за закрытымі для іх дзвярамі бацькавай хаты. Каб ашукаць штораз больш стамляльны голад, малому Колі неаднойчы прыходзілася выкрадаць недавараную бульбу з печкі ці рэпу з прыхатняга загона. Ахвота запхаць абы-чым пусты жывот перамагала страх нават перад самымі суровымі пакараннямі мачахі. Хлеб шанцавала яму каштаваць толькі ў вялікае свята. Штодзень духмянымі лустамі мачаха надзяляла толькі сваіх родных дзяцей. Смак і пах гэтай незвычайнай і недаступнай стравы безупынна не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF