Ніва № 12 (2967), 24 сакавіка 2013 г.

Беларусы ў глабалізацыі

Інтэрв’ю з Тацянай Aрцімовіч, тэатральным крытыкам з Мінска, рэдактаркай культавага часопіса „pARTisan”, удзельніцай закончанага 10 сакавіка семінара ў Любліне на тэму „Культура для Усходняга партнёрства”.

Ніва”: — Якая была роля часопіса „pARTisan” на працягу апошніх дзесяці гадоў з моманту яго стварэння ў культурным і сацыяльным жыцці Беларусі?

Тацяна Арцімовіч: — Я лічу, што гэта з’ява яшчэ не цалкам вывучаная і будзе толькі да наступнага дзесяцігоддзя. Калі „pARTisan” пачаў выходзіць, на самой справе гэта была фактычна адзіная ў Беларусі пляцоўка для дыскусіі аб сучасным мастацтве. Тэмы аўтараў, якія пісалі ў альманах „pARTisan”: Валянціна Акудовіча, Сяргея Дубаўца або Сяргея Харэўскага, матэрыялы аб ціхім партызанскім руху, працы Сяргея Шабохіна, работы Алеся Пушкіна былі вельмі крытычна настаўленыя. Інфармацыю аб новым сучасным мастацтве можна было знайсці толькі тут. Прадстаўнікі ўсяго незалежнага, сучаснага мастацтва публікаваліся ў альманаху „pARTisan”. Гэтыя крытычная фігуры гучалі ў дыскусіі ў 2000 годзе, але ў выніку кончыліся нейкім дзікім ступарам. Ужо забыліся, што „pARTisan” ствараў адзіную дыскусійную прастору ў свеце мастацтва Беларусі. Гэтая ўнікальная інфармацыя для тых навукоўцаў, якія будуць мець справу з гісторыяй мастацтва ў Беларусі за гэты перыяд. Цяпер некаторыя старэйшыя тэксты пачынаюць з’яўляцца ў інтэрнэце, наступае архівізацыя часопіса. Мне здаецца, што на працягу гэтых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF