Ніва № 12 (2967), 24 сакавіка 2013 г.

Спаборніцтва па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Ужо традыцыяй стала, што прадметныя конкурсы па беларускай мове для вучняў падставовых школ і гімназій адбываюцца ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім. Так было і ў гэтым годзе. Вучні бельскай «тройкі» часта састаўляюць вялікую частку, а то і пад палову фіналістаў, а пасля лаўрэатаў беларускамоўных конкурсаў. Маюць яны магчымасць змагацца з вучнямі іншых нашых школ у сваім школьным будынку або ў спартыўнай зале суседняга Бельскага белліцэя. Аднак справа тут не ў выгадзе бельскіх вучняў, а ў гасціннасці, пра якую дбаў былы дырэктар «тройкі» Васіль Ляшчынскі і дбае сённяшняя дырэктар Яўгенія Васілюк. Ваяводскія элімінацыі Прадметнага конкурсу па беларускай мове, арганізаванага для вучняў гімназій, адбыліся ў бельскай «тройцы» 8 сакавіка, у Міжнародны дзень жанчын (нагадаю, што вучні падставовых школ змагаліся за званне лаўрэата якраз у Міжнародны дзень роднай мовы).

У ваяводскіх элімінацыях конкурсу прынялі ўдзел 42 гімназісты з 9 школ Падляшскага ваяводства. Удзельнікі конкурсу верылі, што набяруць за задачы ў тэсце адпаведную колькасць балаў і стануць лаўрэатамі прадметнага конкурсу. Гэта настолькі важнае, што пасля паспяховага завяршэння навукі ў гімназіі лаўрэаты будуць паступаць па за конкурсам у выбраныя імі звышгімназічныя школы. Гімназісты найчасцей гаварылі, што выберуць далейшую адукацыю ў Гайнаўскім і Бельскім белліцэях (толькі двух хлопцаў намерваюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF