Ніва № 12 (2967), 24 сакавіка 2013 г.

Гісторыя беларускага мяшчанскага роду Антыховічаў з Бельска-Падляшскага

Аляксей МАРОЗ

Бельск-Падляшскі — горад з тысячагадовай гісторыяй, адзін з найважнейшых гарадоў Падляшша ў межах І Рэчы Паспалітай і важны асяродак у пазнейшым перыядзе. Хаця гісторыя Бельска даследуецца здаўна і публікаваліся многія матэрыялы аб мінулым Бельшчыны, то прабелы ў даследаванні гісторыі горада так вялікія, што засталося яшчэ многа працы як для прафесійных гісторыкаў, так і для аматараў, да якіх належыць Людміла Антыховіч-Валынец. Яна — аўтарка кніжкі «Антыховічы з Бельска-Падляшскага. Успаміны, радаводы ды крыніцы да гісторыі беларускага мяшчанскага роду», якую пад рэдакцыяй Дарафея Фіёніка выдала аб’яднанне «Музей малой айчыны ў Студзіводах».

Змешчаны там таксама матэрыялы і здымкі, сабраныя бяльшчанамі. Прэзентацыя кніжкі адбылася 10 сакавіка ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, які разам са Студзіводскім музеем быў суарганізатарам мерапрыемства.

Прэзентацыю кніжкі можна таксама назваць з’ездам роду Антыховічаў. На другім паверсе белліцэя сабралася вялікая колькасць прадстаўнікоў гэтага беларускага мяшчанскага роду, іх сябры, сімпатыкі і запрошаныя госці. З бяльшчанамі і прыезджымі спаткаліся аўтарка кнігі Людміла Антыховіч-Валынец, рэдактар выдання Дарафей Фіёнік і Арсень Артысевіч — складальнік генеалагічнай табліцы роду Антыховічаў.

Гасцей, сярод якіх былі настаяцель (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF