Ніва № 12 (2967), 24 сакавіка 2013 г.

Русалкі — неўміручыя

Міраслаў ГРЫКА

Рака Нарва паслядоўна ператвараецца ў каналізацыйны сцёк. Па крайняй меры, у яе вярхоўях паміж клаачным Семяноўскім вадасховішчам і мястэчкам Нарва. Хоць далёка ёй ад ракі Хуанпу — сцёку ў Кітаі, у якой нядаўна злавілі тры тысячы мёртвых свіней, то калі я гляджу на запоўненыя ялчэючымі на сонцы людзьмі пластыкавыя кантэйнеры, якімі масава плаваюць па Нарве летам, карціна апухлых мярцвяцкімі газамі свіней мяне не пакідае. Не вагаюся выкарыстоўваць гэтае параўнанне. Байдарачнікі, вядома, не мясцовыя жыхары, пакідаюць пасля сябе тоны смецця. Пластыкавыя бутэлькі. Пластыкавыя пакеты. Алюмініевая фольга. Кубачкі з пад ёгурту. Аб шкляных пасудзінах, паперчынах і недаедзеных рэштках жратвы, кансерваванай хіміяй, толькі ўспомню. На жаль, водных свіней у нас прыбывае. Не без прычыны натура ператвараецца ў хлеў. Усё больш і больш людзей на свеце, а сярод іх усё больш і больш бяздумных свіней. Таму Нарва будзе штораз больш падобнай на каналізацыйны калектар. Дарэчы, я хацеў бы ведаць, ці санітарныя службы кантралююць ачышчальні сцёкаў у Бандарах, у Нараўцы, у Ляўкове, у Нарве?

У мінулым годзе мне здавалася, што рака смярдзіць фекаліямі. Я не адважыўся ў ёй выкупацца і, думаю, што ўжо ніколі не адважуся. У летнія месяцы там сплываюць яе рэчышчам мёртвыя рыбы, збіраюцца ў выгібах брудныя карычневыя асадкі і пена. О, дзе ж тая Нарва, перад якой мой дзед здымаў шапку і, ідучы па спрадвечнай логіцы гэтага сціплага жэсту, чэрпаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF