Ніва № 12 (2967), 24 сакавіка 2013 г.

Маркі

Віктар САЗОНАЎ

Напярэдадні самага беларускага свята Дня Волі надумаўся я павіншаваць тых, хто будзе сустракаць яго за кратамі і для каго гэтае свята з’яўляецца святлом надзеі і беларускага адраджэння. Зайшоў на пошту, каб набыць канверты. А там вялічэзная чарга. Стаяць пераважна жанчыны сталага веку, атрымліваюць пенсію і адразу аплачваюць камунальныя паслугі і іншыя рахункі. Пры гэтым перапытваюць супрацоўніцу пошты па некалькі разоў што і да чаго, доўга разбіраюцца ды большую частку часу губляюць на спрэчкі паміж сабой і высвятленне хто за кім займаў чаргу. Вельмі марудна тая чарга прасоўвалася. Таму я адважыўся папрасіцца набыць канверты без чаргі.

— Я ў вас часу не забяру, — тлумачу. — Мне ўсяго канверты набыць. Менш чым за хвілінку ўпраўлюся.

Але чарга адрэагавала настолькі агрэсіўна і варожа, што я ціхенька стаў у хвост і вырашыў моўчкі падпарадкавацца лёсу. Але некалькі чалавек з чаргі палічылі маю просьбу настолькі злачыннай, што не маглі супакоіцца. Доўга і галосна разважалі пра непрыстойнасць майго ўчынку і пра заняпад маралі ў грамадстве ў цэлым. Праз нейкі час жарсці патроху сталі заціхаць і вось-вось павінны былі скончыцца. Але акурат у гэты момант на пошту зайшоў мужчына прыкладна маіх гадоў з партфелем у руках. Убачыўшы доўгую чаргу, ён накіраваўся адразу да касы.

— Прапусціце мяне, — гучным басам, які не прымае адмовы, заявіў ён. — Я — сацыяльны работнік. І я спяшаюся на працу. Прабачце.

Нехта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF