Ніва № 12 (2967), 24 сакавіка 2013 г.

25 Сакавіка і беларускія студэнты ў 1980-я гады

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ, Радыё Беласток

Сёлета 29-ты раз беларусы ў пасляваеннай Польшчы адзначаць будуць Свята Незалежнасці Беларусі — вядомае як акт 25 Сакавіка. І гэта стала нармальным. Такі дзень нельга не ўшанаваць. Але даўней было інакш.

Доўгі час, бо ад заканчэння Другой сусветнай вайны, ад 1945 года, гэтае свята было непрызнаванае савецкай прапагандай, забароненае і, што тут казаць, ішло ў забыццё. Так у падсавецкай Беларусі, як і ў нас, на Беласточчыне. Але да часу.

Бурлівыя перамены пачатку 1980-х гадоў у Польшчы зварухнулі і наш „спячы народ”. Пачалі трапляць да нас беларускія эміграцыйныя кніжкі і газеты, а бібліятэчныя фондасховішчы ў Польшчы ставаліся ўсё больш даступнымі. Прынамсі студэнтам. Бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта (славуты BUW), у сваіх фондах мела шмат беларускай даваеннай, ваеннай і эміграцыйнай прэсы і літаратуры. Газеты тыпу эміграцыйны „Беларус”, „Раніца” з часоў вайны, ці шэраг даваенных выданняў падрабязна пісалі пра Акт 25 Сакавіка пры нагодзе святкаванняў чарговых гадавін, вядома, перад 1945 годам, або на чужыне. Да нас, беларускіх студэнтаў, часам траплялі і эміграцыйныя выданні. Часам, бо ў пераважнай большасці канфіскаваліся Галоўным мытным ведамствам, бо... „шматлікія нацыяналістычныя, антысавецкія і антыкамуністычныя тэксты цэляць зместам у сацыялістычны лад, (...) змяшчаюць шкодны для дабра і спраў Народнай Польшчы змест, таму што парушаюць прынцыпы замежнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF