Ніва № 11 (2966), 17 сакавіка 2013 г.

Сучаснасць і беларуская бяда

Ганна КАНДРАЦЮК

Між Новым Беразовам і Новым Корнінам распасціраўся яшчэ зімовы краявід. Ранішняе сонца золатам адбівалася ад заснежаных палёў, з за чаго адчуваўся белы ландшафт. Сам Новы Корнін, які калісьці з за шматлюднасці празывалі Хінамі, прывітаў той жа халоднай чысцінёй. У пэўны момант мне здалося, што я не на сваёй падляшскай Гайнаўшчыне, а дзесьці ў паўночнай Даніі. Параўнанне наклікалі задбаныя драўляныя сядзібы з роўнымі платамі, пры адным катэджы, пабудаваным у стылі шляхецкага дворыка, хадзілі сабе пародзістыя конікі...

Вёска, што адразу кінулася ў вочы, мела ўжо несуцэльную забудову, многія сядзібы проста зніклі з зямлі, быццам іх там раней і не было. Неяк недарэчна і архаічна выглядалі тут цяжкія будынкі магазіна і малачарні. Мы праехалі ўсю вёску і не сустрэлі людзей на вуліцы. І вельмі дзіўна выглядала наступнае ўражанне. Найменш з усяго тут пабачанага памянялася школа. На такое параўнанне паўплывала сустрэча з настаўнікамі, якіх, здавалася, ведаю ад „заўсёды”.

* * *

— А як заўтра адзначыце Дзень жанчын? — пытаем у настаўніцкім пакоі. На гэтую амаль сяброўскую ноту дазваляюць старое знаёмства і гасціннасць. З парога нам прапануюць каву і шакаладныя пірагі.

— Пра гэта трэба спытаць нашага мужчыну, — смяюцца настаўніцы. І ўсе глядзім на адзінага тут настаўніка Юры Кукліка, каб штосьці рассакрэціў. А той, хоць заклапочаны, не палез з адказам у кішэню:

— Я ж не адзін (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF