Ніва № 11 (2966), 17 сакавіка 2013 г.

Пазнаць культуру, пазнаць горад, пазнаць сябе

Уршуля ШУБЗДА

У сераду, 6 сакавіка, першая арганізаваная група турыстаў з Беларусі мела магчымасць паглядзець спектакль „Корчак” у Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку. Амаль пяцьдзесят нашых усходніх суседзяў прыехала ў Польшчу ў рамках акцыі „Візы за білеты”. Гэты праект оперы быў рэалізаваны разам з падляшскімі турыстычнымі фірмамі ды Мытнай палатай у Беластоку. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву грамадзянам Беларусі дастаткова купіць у турфірме турыстычна-культурны пакет, каб атрымаць бясплатную візу. У цане пакета турысты з Беларусі мелі гарантаваны гатэль, экскурсію па Супраслі, а таксама білет на спектакль „Корчак”, на якім прысутнічалі ўсе прыбылыя турысты. Варта згадаць, што беларусы, якія расказвалі аб сваіх уражаннях з трохдзённай паездкі, беспраблемна карысталіся беларускай мовай. Аказваецца, што акцыя „Візы за білеты” карысная не толькі беларусам, якія танна могуць наведаць Польшчу, але магчыма і нам самім, паколькі часцейшыя сустрэчы з беларусамі дазволяць разбурыць адмоўныя стэрэатыпы.

Юрка — высокі, шчуплы мужчына з густымі вусамі і ўсмешкай, якая не зыходзіць з твару. Прыехаў з сябрамі са Слоніма; працаўнік прадпрыемства, якое займаецца вырошчваннем лесу. Аб магчымасці прыезду ў Польшчу даведаўся з інтэрнэту.

— Мы ўжо тут даўно ў вас не былі, а ўсё ж такі мы суседзі. Апошнім разам, здаецца, я быў у Польшчы пяць гадоў назад, якраз у Беластоку. Канешне, мы чулі ўжо пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF