Ніва № 11 (2966), 17 сакавіка 2013 г.

За Браньскам (2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Карыцін у Сямёны дарога пралягае лесам. Сама вёска Сямёны распаложана па абодвух баках рэчкі Чорнай — левага прытока Нурца. Левабярэжная частка быццам менш важная, яна і названа Зарэччам, але па ёй праходзяць найважнейшыя там дарогі.

Перад Зарэччам адыходжу з галоўнай дарогі ў бакавую, што адыходзіць у лес, а адтуль на сенажаць і на масток, праз які дарога на галоўную вуліцу вёскі. Масток той драўляны, пабудаваны яшчэ ў час, калі па ім не ездзілі трактары, толькі конныя падводы. Такі драўляны масток здаецца мець нейкую такую асаблівасць, якая выпраменьвае нешта накшталт эмацыянальнай цеплыні — гэтай уласцівасці здаюцца не мець вылітыя з бетону больш сучасныя канструкцыі. Цяпер модныя рознага кшталту скансэны, у якія звозяцца розныя збудаванні, якія адыгрывалі важную ролю ў жыцці ранейшых пакаленняў. Але, здаецца, няма ў іх ліку мастоў, бо ж выглядала б кур’ёзна, калі б такое збудаванне паставілі на сушы між даўніх хат, адрын, шпіхлераў ці ветракоў...

Перад Сямёнамі старой даты каваны крыж на высокай конусавіднай калоне, абведзены драўляным хілым ужо плоцікам. За крыжом крыху кустоўя, надпісу ніякага на аб’екце няма. Неўзабаве, у межах ужо вёскі, паказалася жанчына, у якой я спрабаваў пра той крыж нечага даведацца. Але яна адказала, што таму крыжу будзе за сто гадоў, а пра дэталі трэба распытваць старэйшых мясцовых...

Даведнік Гродзіскай гміны так піша пра Сямёны: „Nazwa pochodzi od cerkiewnego (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF