Ніва № 11 (2966), 17 сакавіка 2013 г.

Музы Оп!еры ў „Агародах мастацтва”

Агата АРЛЯНСКАЯ

Найбольшым магнітам, які прыцягнуў у Падляшскую оперу і філармонію (ПОіФ) 2 і 3 сакавіка, была постаць выдатнай польскай паэтэсы Эвы Ліпскай. Яе свет прадставіла Барбара Грушка-Зых, паэтэса і літаратуразнаўца з Кракава. Вечар пачаўся ў адмыслова па-вясеннему аздобленай камернай зале філармоніі ў той час, калі яшчэ пару гадзін з за сцяны даляталі бадзёрыя і рамантычныя беларускія песні. Тут царыла арфа і паэзія, вершы вопытных паэтаў, і маладых, і старэйшых пачаткоўцаў.

— Наш будынак на даху мае агарод, — адзначыў дырэктар ПОіФ Раберта Скальмоўскі. — Нядаўна мы былі на даху, каля помніка Чэславу Немэну. Маем надзею, што нашы яблынькі сёлета дадуць плод. Калі пацяплее, на нашым даху, пасярод раслін і пейзажаў з навакольнай Кнышынскай пушчы, запросім вас на літаратурныя і філасофскія сустрэчы. Мы з Басяй Грушкай надумалі, што будзем у наш агарод запрашаць паэтаў „з за мяжы” — з Літвы, з Беларусі, пасля з Фінляндыі, Малдовы, бо такія сустрэчы, пасля майстар-класы і конкурсы маюць сэнс, яднаюць і даюць зарад для духоўнага зруху. Турнір аднаго верша з’яўляецца таксама першым аўтарскім паэтычным конкурсам арганізаваным ПОіФ — Еўрапейскім цэнтрам мастацтва, мэтай якога мае стаць прэзентацыя паэтычнай творчасці маладых паэтаў і вылучэнне з ліку лаўрэатаў маладых літаратурных талентаў. Гэтым самым ПОіФ хоча стварыць прыязнае месца для прэзентацыі сваёй творчасці ўсім зацікаўленым пісаннем паэзіі і маладым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF