Ніва № 11 (2966), 17 сакавіка 2013 г.

Чарнобыль. Last minute

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта была прэм’ера поўнапамернага спектакля. У параўнанні з папярэднім г.зв. перфарматыўным чытаннем нават назва змянілася. Прадстаўленне ў Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку цяпер называецца «Чарнобыль. Last minute», бо, як кажа Дана Лукасінская, адаптатарка сцэнічнай версіі кнігі беларускі Святланы Алексіевіч (намінаванай на Нобелеўскую літаратурную прэмію), а таксама літаратурны кіраўнік «Вянгеркі», стваральнікі рашыліся на гэты прыём, таму што «яны не робяць дваічнай адаптацыі».

Адзначыла: — Мы не хочам, каб гледачы былі расчараваны, аглядаючы наш спектакль і спадзеючыся таго, што апынуцца ў ім усе матывы. На сцэне мы паказваем толькі частку чарнобыльскай рэальнасці. Мы не адаптавалі зборніка рэпартажаў Святланы Алексіевіч. У назве «Чарнобыль. Last minute» змяшчаецца запрашэнне да падарожжа. Гэта можа таксама абазначаць «апошнія хвіліны» для тых, хто адпраўляецца ў Чарнобыль. Я думаю, што новая назва адлюстроўвае характар спектакля.

Не толькі назоў адрозніваецца ад прадстаўленага ў перфарматыўным чытанні. Некалькі сцэн былі дададзены, іншыя — выдалены. Крыху іншымі з’яўляюцца сцэнаграфія (нагадвае інтэр’ер рэактара-саркафага) і некаторыя касцюмы. Рэжысёрка спектакля, а таксама дырэктарка беластоцкага Драмтэатра Агнешка Карыткоўская-Мазур перад прэм’ерай (2 сакавіка) заявіла на прэс-канферэнцыі:

— Перфарматыўнае чытанне з’яўляецца свайго роду эксперыментальным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF