Ніва № 11 (2966), 17 сакавіка 2013 г.

У імя талерантнасці і пашаны

Іаанна ЧАБАН

Фонд „Рэгіянальны цэнтр культуры польскіх татараў АСМАН”, крушынянская татарская супольнасць і Джанэта Багдановіч з „Татарскай юрты” ў Крушынянах рыхтуюцца да чарговага, сёмага ўжо выпуску „Сабантуя” — татарскага свята плуга.

Гэтае мерапрыемства вядомае не толькі ў нашым ваяводстве, але і далёка па за яго межамі. У час татарскага свята звычайна бязлюдная, крушынянская вуліца перамяняецца у сапраўдную, лонданскую Оксфард стрыт. Земляробчы матыў выдатна ўпісваецца ў мясцовы, амаль выключна сялянскі, характар бліжэйшага наваколля. Ад вякоў зямля з’яўлялася асноўнай карміцелькай так татарскага, як і хрысціянскага насельніцтва ўсіх падкрынскіх вёсак. Перад, у час і пасля палявых работ маліліся яны да адзінага Бога. Кожны звяртаўся да Яго па-свойму: хто па-польску, хто па-арабску, хто па-руску. У большасці вёсак можна было спаткаць таксама узбагачаючых мясцовы каларыт вызнаўцаў Майсеевай веры, якія можа не непасрэдна, але мелі ўплыў на якасць сялянскай працы сваіх аднавяскоўцаў. Атмасфера шматлюднай, працавітай і разнароднай па мове і традыцыі падкрынскай вёскі асабліва ўваскрэсне ў час сёлетняга „Сабантуя”, які адбудзецца ў суботу 18 траўня. Мерапрыемства ў гэты раз пяройдзе пад лозунгам „Фестываль смакаў аднаго Бога — малітва за мір і справядлівасць у свеце”. Святкаванне прыме форму грамадска-медыйнай кампаніі ў карысць талерантнасці і пашаны для нацыянальных і рэлігійных меншасцей Падляшша. Маштаб акцыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF