Ніва № 11 (2966), 17 сакавіка 2013 г.

На роднай мове бабулям і дзядулям

Аляксей МАРОЗ

Дзеткі з першага па трэці клас Падставовай школы ў Дубінах адважна і займальна выступілі на роднай мове перад сваімі бабулямі і дзядулямі ў час святкавання ў іх гонар. Вучні рыхтаваліся да выступаў на ўроках беларускай мовы, на якія ходзіць якраз палова вучняў згаданых класаў.

Вельмі важным быў выступ для першакласнікаў, якія толькі з верасня мінулага года пачалі вучыцца па-беларуску, а ўжо навучыліся многім словам на літаратурнай мове. У размове дзеткі падкрэслівалі, што менавіта бабулі і дзядулі найчасцей гавораць да іх па-свойму. У час урачыстасці адзін дзядуля, узрушаны займальнымі выступамі маладзенькіх акцёраў, стаў уголас дэкламаваць верш Віктара Шведа, напісаны для дзетак. Бабулі і дзядулі ў час пачастунку размаўлялі паміж сабою на мясцовай гаворцы, а са мной некаторыя сталі гаварыць на беларускай літаратурнай мове. Жадаюць яны, каб і іх унукі навучыліся так размаўляць.

— У мяне ёсць шэсць унукаў і ўсе хадзілі на заняткі беларускай мовы. Сёння па-беларуску выступаў наймалодшы з іх, Матэвуш. Ён выхоўваецца без бацькі, які памёр маладым. Мы ж беларусы і не павінны забываць сваёй мовы. Вельмі прыемна паглядзець як дзеткі выступаюць на сваёй мове, па-беларуску, — заявіла Юлія Пуціннік з Барысаўкі, ураджэнка Ляўкова, якая ў падставовай школе таксама вучылася беларускай мове. Яе ўнук Матэвуш пасля дадаў, што дома з бабуляй вучыцца гаварыць па-свойму.

— Я проста захоплена выступам сваёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF