Ніва № 11 (2966), 17 сакавіка 2013 г.

Гадзючыя рысы шаленства

Міраслаў ГРЫКА

Чалавецтва турбуе прыхаванае шаленства. Яно мае пераменны характар. Павялічваецца або паслабляецца. Ніколі, аднак, не мінае да канца. Яго магчымасці велізарныя. Пашыраецца ад вытокаў чалавецтва да нашых дзён. Пачынаецца ад агульнага знішчэння неандэртальцаў і далёка не спыняецца на міжплемянным канібалізме homo sapiens. Гэта на яго плане падымалі асвенцімскія коміны смерці. Гэта з за яго рухнулі нью-йоркскія вежы. Вар’яцтва мае неадназначны твар. Раз паказваецца ў не да канца вызначанай велічы зла і жорсткасці. У іншы раз — у штукарскай фігуры. Але ідэальна размешчана ў адной і другой форме. Раз ашарашвае пагромам катоў, якія ў сярэдневякоўі былі абвінавачаны ў спрыянні вядзьмарству і амаль пабіты камянямі да апошняга. Смешыць калектыўным танцам, які ў адзін час у 1374 годзе авалодаў пяццю сотнямі жыхароў Кёльна, у горадзе Мец — больш за тысяччу. Выяўляецца па-рознаму. Упарта праяўляецца і ў вераломных пропаведзях у імя Хрыста святароў заражаных педафільствам. У крывадушнасці іхніх начальнікаў. Паказваецца ў модным трэндзе бяздумнага атэізму, які бессэнсоўнай балбатнёй парушае яго рацыянальную аснову. Яно прысутнічае ў моладзевых прыколах польскіх антыглабалістаў, а таксама ў апартунізме беларусаў у адносінах да лукашэнкаўскага сатрапства. Ці паказвае сапраўдны твар, ці хаваецца пад гратэскныя маскі. У Камбоджы, дзе яно з’явілася ў макіяжы чырвоных кхмераў — паслядоўнікаў утапічнага камунізму — прывяло да гібелі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF