Ніва № 11 (2966), 17 сакавіка 2013 г.

Шматгаловы цмок

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Заўважаю апошнім часам, што людзей у інфармацыйнай прасторы цікавяць пераважна тры з’явы на „с” — секс, спорт і смерць. Так ці інакш інтарэс абывацеля круціцца пераважна вакол гэтых трох тэм. Пацвярджае гэта просты аналіз найбольш чытаных матэрыялаў на інтэрнэтных старонках. На мінулым тыдні ў цэнтры ўвагі апынулася смерць камандантэ Баліварыянскай Рэспублікі Уга Чавеса. Калі смерць якога-небудзь чалавека выклікае такую буру эмоцый, гэта сведчыць пра выразна нездаровую рэакцыю. Насамрэч, заканчэнне зямнога шляху венесуэльскага кіраўніка выклікала ў адных прыпадкі істэрычнай жалобы, а ў іншых непрыхаваную радасць. Абедзве рэакцыі сведчаць як пра нездаровае ўспрыманне гэтай асобы, так і пра заганнасць чалавечай прыроды. Уга Чавес не прынёс нічога новага ў гэты свет. Ён быў зацятым, і напэўна шчырым апалагетам левай ідэі, утапічнай ідэі сацыяльнай роўнасці, як і мноства ягоных папярэднікаў, якіх было нямала ў свеце ўвогуле, і на лацінаамерыканскай зямлі ў прыватнасці. Для многіх насельнікаў Венесуэлы ён быў бацькам, чалавекам, які падмяніў сабой Бога і стаўся чарговым ідалам. З яго смерцю для гэтых людзей надышла асабістая трагедыя. Плачучы па правадыру, яны плачуць па сабе, бо няўпэўненыя, што дзяржава і надалей накорміць іх, дасць веру ў „светлую будучыню”.

Венесуэла з яе надзвычай спрыяльным прыродным кліматам і багатымі радовішчамі нафты магла б стаць адной з самых заможных на кантыненце. Аднак, насамрэч (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF