Ніва № 11 (2966), 17 сакавіка 2013 г.

Для паэтаў з „Руні” — знялі дзверы з клуні

Інтэрв’ю з Георгіем Валкавыцкім, народжаным 13 сакавіка 1923 года ў Белавежы, стваральнікам і шматгадовым галоўным рэдактарам „Нівы” ў 1956-1987 гадах, суарганізатарам Літаратурнага аб’яднання „Белавежа” ў 1958 г.

Ніва”: — Ці сняцца Вам зараз сны пра родную Белавежу?

Георгі Валкавыцкі: — Не, Белавежа мне не сніцца. Нават Кёнігсберг (Каралевец, Калінінград), так важны ў маім жыцці, дзе я быў вывезены немцамі на прымусовыя работы, таксама не сніцца. І Беластока няма ў маіх снах. Няма месца для месц у маіх снах.

А людзі?

— Людзі так. Сняцца мне сваякі, родныя, людзі „Нівы” і „Белавежы”.

Але ўсё жыццё цягнула Вас у родную мясцовасць і пушчанскія вандраванні. У дзяцінстве Вы не баяліся пушчы?

— Мы ў пушчу ў пачатковай школе хадзілі вельмі часта са сваімі настаўнікамі. Заўсёды двойкамі з песняй на вуснах. Я са сваім сябрам Стаськам ішлі ў першай, бо былі запяваламі.

(Тут дачка Георгія Валкавыцкага, Галіна, перадала мне словы песні, якую яны тады спявалі, а яна запісала яе раней ад бацькі:

Ojciec syna wylał pasem, a syn ojca w łeb obcasem, hej, hej, hej

I popija czaj, czaj, czekoladę czarną, kawę

I pije czaj, czaj, czekoladę, rum, kakao,

Ojciec w niebie Bogu służy, syn na ziemi faję kurzy

I popija czaj, czaj”.)

Потым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF