Ніва № 10 (2965), 10 сакавіка 2013 г.

У Мінску варта зайсці ў ...

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Як і належыць сталіцы, у Мінску бурліць культурнае жыццё. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова наведаць галерэю сучаснага мастацтва «Ў», адзіную такую ў Беларусі, і прылеглую да яе кавярню, дзе наведвальнікі гавораць толькі па-беларуску, і кніжны магазін «Логвінаў», дзе можна знайсці (калі іх не выкупілі на пні) самыя новыя творы беларускіх аўтараў. Акрамя таго, варта наведаць Нацыянальны мастацкі музей, дзе час ад часу прадстаўлены ўнікальныя ў еўрапейскім маштабе выставы, як у апошні час Марка Шагала, а раней беларускіх мастакоў «Парыжскай школы» («Ecole de Paris»). Якраз сюды мы трапілі, суправаджаючы візіт у Мінск дырэктаркі Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі Агнешкі Карыткоўскай-Мазур.

У Нацыянальным мастацкім Mузеі, распаложаным на трох паверхах у двух вялікіх будынках, дзе знаходзіцца каля 30 тысяч фатаграфій, ікон і іншых экспанатаў, мы хацелі пабачыць выставу «Мастакі парыжскай школы з Беларусі». На жаль, на момант нашага прыезду ў Мінск выстава больш не паказваецца. Тым не менш, ад нашай экскурсаводкі і з каталогаў (па кошце каля 60 долараў!) мы змаглі даведацца што гэта за з’ява — «Ecole de Paris» у разуменні беларускіх куратараў мастацтва. У адпаведнасці з вобразам, сфармаваным мастацтвазнаўцамі, галоўным чынам у Заходняй Еўропе, «Парыжскую школу», на самай справе, складала група мастакоў, якія працавалі ў Парыжы ў першай палове ХХ стагоддзя, у асноўным габрэйскага паходжання. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF