Ніва № 10 (2965), 10 сакавіка 2013 г.

У карысць вёскі

Іаанна ЧАБАН

Шудзялаўская гміна, хаця бедная ў грошы, затое багатая ў актыўных людзей перш за ўсё ў сацыяльнай і культурнай прасторы. Здаецца, што сусветная дэпрэсія і ялавы матэрыялізм мінаюць мясцовых шырокім кругам. Доказам таму з’яўляецца ўдзел шматлікіх гміннных, фармальных і нефармальных, арганізацый у сёлетняй Алімпіядзе вясковай актыўнасці. Каардынатарам конкурсу, арганізаванага Рэгіянальным сакратарыятам Краёвай сеткі вясковых абшараў, з’яўляецца Беластоцкі цэнтр падтрымкі няўрадавых арганізацый. Менавіта старшыня гэтага цэнтра Катажына Латоўская заініцыявала працоўную сустрэчу з шудзялаўскімі актывістамі. Усе зацікаўленыя справай, на чале з войтам Шудзялаўскай гміны Марыюшам Чабанам, сабраліся 15 лютага ў вясковай святліцы ў Вярхлессі. Тут, супольна са спадарыняй Катажынай, вялася гарачая дыскусія і абмяркоўваліся патэнцыяльныя конкурсныя прапановы. Ахвотныя маглі заяўляць свае ініцыятывы ў дзевяці конкурсных катэгорыях, звязаных, між іншым, з папулярызацыяй мясцовых традыцый, культурным ажыўленнем і інтэграцыяй, экалогіяй ці эканамічнай дзейнасцю. У ліку патэнцыяльных алімпійцаў апынуліся і маладыя прадстаўніцы Вярхлескага салэцтва. Іх галоўная турбота гэта актывізацыя і інтэграцыя даволі шматлікай мясцовай моладзі школьнага ўзросту. Анна Дмітрук з Вярхлесся прызналася, што існуе вялікая патрэба добраўпарадкаваць месца сустрэч у будынку святліцы і выдзеліць участак зямлі пад спартыўную пляцоўку. Далёка не кожны можа дазволіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF