Ніва № 10 (2965), 10 сакавіка 2013 г.

За Браньскам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аўтобус, што едзе з Браньска ў напрамку Цеханоўца, спыняецца ў Рудцы перад комплексам будынкаў, дзе працуе сельскагаспадарчая школа. З Браньска ў гэтую школу прыехалі тры дзяўчыны і адзін хлапец — здавалася б, што на вёсцы цяпер больш хочуць гаспадарыць дзяўчаты; крыху раней на вёсцы аставаліся толькі кавалеры... Вуліцамі Рудкі ў тую ж школу спяшаецца мешанае маладое пакаленне — будучыя кармільцы перасяляючагася ў гарады насельніцтва.

Сельскагаспадарчая школа ў Рудцы займае колішні палацавы комплекс. Палац быў там пабудаваны за сродкі драгічынскага старосты Аляксандра Асалінскага ў другой палове XVIII стагоддзя. Раней Рудка належала магнацкім родам Глябовічаў і Кішкаў, з паловы XVII да пачатку ХХ стагоддзя была ўласнасцю Асалінскіх, а пазней заўладалі ёю Патоцкія.

Партал Рудчанскай гміны: „Pod koniec XVIII w. miejscowość zamieszkiwali głównie katolicy. Około 1790 r. znajdowała się tu również kilkudziesięcioosobowa grupa Żydów, którzy założyli swój samorząd. Znacznie mniej było unitów i ewangelików. W połowie XIX w. dobra rudzkie składały się z 10 folwarków: Rudka, Olendy, Mień, Koryciny, Siemiony, Targowisk, Aleksandrowo, Grodzisk, Kabaćki, Kobyla oraz dwudziestu wsi. W latach 20. [XX wieku] obszar dóbr wynosił około 6950 ha. W kolejnych latach Potoccy parcelowali i zalesiali folwarki. W 1927 r. dobra rudzkie przejął ostatni właściciel majątku, Franciszek Salezy Potocki, wieloletni dyrektor Departamentu Wyznań (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF