Ніва № 10 (2965), 10 сакавіка 2013 г.

Некалькі слоў пра Сакрата Яновіча

Ганна МОРДАНЬ

Найбольшую славу і прызнанне чалавек найчасцей здабывае пасля смерці. Тады ў яго адрас кіруюцца самыя лепшыя словы павагі і пашаны, падкрэсліваюцца ягоныя заслугі і разліваецца захапленне ягоным талентам. Так адбываецца пэўна таму, што канкурэнты перастаюць бачыць у ім пагрозу і выказваюць некалькі пафасных фраз у гонар адышоўшага з нашага свету. У эпоху інтэрнэту выбух захаплення і адначасова выказванне жалю па прычыне страты аўтарытэта праходзіць усё часцей у сацыяльных сетках — там без лішняга высілку можна ўпадабаць спасылку, працытаваць словы памерлага, падзяліцца здымкамі па тэме. Гэта становіцца ўжо пэўнай тэндэнцыяй. Такая рэфлексія ўсплыла ўва мне пасля смерці лаўрэаткі Нобелеўскай літаратурнай прэміі Віславы Шымборскай. Нядаўна ўзнікла падобная сітуацыя, калі ў нашым асяроддзі не стала знакамітага пісьменніка, ідэолага і дзеяча Сакрата Яновіча.

Магчыма, нехта палічыць мяне такім жа „каньюнктурным” прыхільнікам асобы Сакрата з Крынак, тым не менш не ўстрымаюся ад напісання некалькіх слоў пра ўплыў ягонай ідэі на маё разуменне беларускасці і яе значэння.

Не ведаю, як гэта сталася, што мне вядомым стала прозвішча Яновіча. Яно паяўлялася ў размовах дарослых, у беларускіх радыёперадачах і часопісах. Хаця ў ранняй маладосці я наогул не цікавілася занадта нічым, апроч гульняў на панадворку і рыхтаваннем урокаў, калі б тады нехта ў мяне спытаў, хто такі Сакрат Яновіч, я без сумневу адказала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF