Ніва № 10 (2965), 10 сакавіка 2013 г.

З Высокага ў Амазонскую пушчу

Гутарка з ксяндзом Янам Пахадойчам, ураджэнцам вёскі Высокае Карыцінскай гміны, місіянерам, які свае маладыя гады прысвяціў патрабуючым у Бразіліі.

Дваццаць гадоў у зусім іншай краіне, у іншай рэчаіснасці, шмат кіламетраў ад хаты. Гэта падобнае на ссылку?

— Дакладна, ссылка за кару (смех). Шчыра кажучы, я сам, пасля завяршэння вучобы ў семінарыі вырашыў паехаць кудысьці на місію. Абы-куды — Афрыка, Амерыка ці іншы куточак Зямлі. Тады я сустрэўся з біскупам Кіселем і расказаў яму аб маіх меркаваннях. Так і пайшло. Неўзабаве выслалі мяне ў Варшаву на гадавыя курсы партугальскай мовы і тэарэтычнай падрыхтоўкі да працы ў Бразіліі.

Не баяліся Вы пакідаць сям’ю, Польшчу, усё тое, што ўжо вядомае і блізкае?

— Вядома, што крыху я баяўся. Але тады чалавек зусім інакш думаў. Я быў маладым чалавекам, для якога перспектыва працы на місіях не была нічым страшным. Хаця асабліва першы год быў цяжкі. Я апынуўся ў зусім іншай краіне, якая жыла зусім іншымі праблемамі. Сустрэў я людзей з зусім іншым менталітэтам і іншымі патрабаваннямі з боку Касцёла. Ну, там нават надвор’е іншае! Памятаю, што я выязджаў 6 лютага, у такую строгую зіму. У Польшчы было мінус 30 градусаў, а ў Рыо-дэ-Жанейра — 38 градусаў цяпла. Хацелася вяртацца дахаты, але на чужой зямлі трымала думка аб сораме, які буду адчуваць пасля таго, калі вярнуся першым самалётам у Польшчу (смех). І так я застаўся, а пасля года ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF