Ніва № 10 (2965), 10 сакавіка 2013 г.

Цікава расказвалі па-беларуску

Аляксей МАРОЗ

Конкурс расказчыкаў «Беларуская гавэнда» — цікавая ініцыятыва Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, якую ад самога пачатку ўдала рэалізуе настаўнік беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі Ян Карчэўскі. Удзельнікі конкурсу маюць магчымасць пазнаёміцца з прыгожым школьным будынкам і з атмасферай школы, што можа падштурхнуць іх паступіць у будучыні ў белгімназію і белліцэй. У час выступленняў расказчыкаў прапагандуецца беларускае слова, а польскамоўныя дзеткі вучацца думаць на беларускай мове. Малымі крокамі можна рабіць вялікую справу, узмацняць нацыянальную свядомасць маладых людзей.

22 лютага ў актавай зале белліцэя і белгімназіі ў Гайнаўцы спаткаліся расказчыкі, іх настаўнікі, некаторыя бацькі. Публіку складалі белліцэісты. «Беларускую гавэнду 2013» адкрыў настаўнік Ян Карчэўскі, а бурмістр Гайнаўкі Юрый Сірак звярнуў увагу на прэстыж «Беларускай гавэнды», патрэбу падтрымлівання мясцовых традыцый і выказаў спадзяванне, што конкурс удала будзе працягвацца і ў будучыні. Дырэктар Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы Яўген Сачко ўручыў віншавальныя лісты настаўнікам беларускай мовы, якія рыхтавалі вучняў да конкурсу і звярнуў увагу на шматгадовую актыўнасць настаўніка Яна Карчэўскага ў галіне прапагандавання беларускага слова. Галоўным спонсарам конкурсу расказчыкаў была Гарадская ўправа Гайнаўкі. Мерапрыемства падтрымалі таксама Бацькоўскі камітэт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF