Ніва № 10 (2965), 10 сакавіка 2013 г.

Што гэта адбываецца ў свеце

Міраслаў ГРЫКА

Што такое адбываецца ў свеце! Доларавыя купюры апанаваў таксічны грыбок. Выпадкам у Беларусі. Па дадзеных яе ўлад, кошт долара, пашкоджанага грыбком, памалу раўняецца грыбаўстойліваму рублю. Такім чынам даручылі банкам выкупіць зацвілую валюту. Вядома, дзеля дабрабыту грамадзян. Верагодна, да здзіўлення і зайздрасці ўсяго свету, ВУП Беларусі неўзабаве можа дагнаць ВУП Злучаных Штатаў. Вядома, калі беларусы павераць, што каштоўнасць іх нацыянальнага рубля ў мільён разоў большая, чым сушанага махавіка. Невядома ці махавікоў не стачылі ўжо тэрміты.

Эх, што адбываецца ў свеце! Ва Узбекістане тэрміты зжыраюць помнікі нацыянальнай культуры, занесеныя ў спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА! Гэта добрая нагода, каб з’едзены тэрмітамі карумпаваны ўрад саступіў у распараджэнне гэтай агенды ААН. Вядома, у імя абароны нацыянальных помнікаў. Праўду кажучы, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый не менш сточаная тэрмітамі, толькі што бюракратыі, то пераймаючы праўленне над Узбекістанам, зможа аб’явіць аб сваёй незалежнасці ад дзяржаў, якія іх утрымліваюць. Такім чынам узнікне першая ў гісторыі краіна, членамі якой з’яўляюцца ўсе астатнія краіны свету. Ідэя еўрапейскай супольнасці, вядомай пад назвай Еўрапейскага Саюза, насупраць дзяржавы дзяржаў гэта вялы агурок пры высакароднай дыні. Я не ведаю чаму, але я аддаю перавагу агурку. Гэта свойскі твор, моцна ўстойлівы да карупцыі і, здаецца, лепшая закуска пры гарэлцы. І якая карысць ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF