Ніва № 10 (2965), 10 сакавіка 2013 г.

І памежны і малы

Віктар САЗОНАЎ

Мне патэлефанаваў знаёмы:

— Здароў, Віктар, — сказаў ён такім таямнічым шэпатам, які не пакідаў аніякіх сумневаў пра тое, што чалавек прыдумаў нейкі новы жарцік, і зараз спрабуе знайсці правільную сістэму як гэты жарт больш смешна данесці да іншых.

— Здароў, — адказваю яму і дадаю, — мне сёння не да жартаў. Спрабую напісаць сур’ёзны матэрыял. Таму калі ў цябе нешта вартае, то кажы. А як не, то не дуры мне галавы.

— Ну што ты, дружа, — расчаравана і занудліва кажа ён. — Як ты мог падумаць, што я скажу нешта несур’ёзнае. Вельмі важнае пытанне хачу закрануць. Навошта вы, апазіцыйныя журналісты, пішаце, што няма малога памежнага руху?

— Бо яго няма, — адказваю.

— Няпраўда. Ён ёсць. Я асабіста на сабе яго адчуў.

— Як гэта, — здзівіўся я. — Першы раз чую. Калі ты гэта адчуў? Як? Дзіва нейкае! Распавядай хутчэй!

— Ды вось. Акурат учора ехаў у Польшчу. І ўбачыў, што малы памежны рух ужо дзейнічае, — смяецца ён. — На мяжу я прыехаў у сем гадзін раніцы. І вось, з сямі да дзесяці я прастаяў у чарзе і рухаўся ў кірунку Польшчы так памалу, што за тры гадзіны праехаў не больш чым семсот метраў. Так памалу ехаў, што раззлаваўся не на жарт. Пачаў абурацца. Чаму, маўляў, так памалу рухаемся. А мне людзі са смехам адказваюць, што рухаемся так памалу таму, што апрабоўваецца малы памежны рух. А паколькі ён памежны, значыць трэба рухацца па мяжы. А паколькі ён малы, то рухацца трэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF