Ніва № 10 (2965), 10 сакавіка 2013 г.

Вялікі гала-канцэрт у вялікай оперы

Агата АРЛЯНСКАЯ

Юбілейны ХХ Агульнапольскі фестываль „Беларуская песня — 2013”, арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам, завяршыўся гала-канцэртам у новым гмаху Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Адэскай у Беластоку. Пасля раённых элімінацый (Беласток, Гайнаўка, Бельск-Падляшскі, Дуброва-Беластоцкая (Сакольшчына) і Сямятычы), у якіх змагаліся выканаўцы беларускай песні ў катэгорыях фальклорнай апрацаванай і аўтэнтычнай песні ды сучаснай песні — ад салістаў, шматлікіх вакальных і эстрадных калектываў і хароў, у колькасці 111 выканаўчых адзінак, разам больш за 700 асоб, быў адабраны склад пераможцаў-лаўрэатаў конкурсу, які выступіў перад тысячнай публікай на ўрачыстым і вельмі багатым канцэрце.

Гала-канцэрт 2 сакавіка ў Беластоку працягнуўся больш за чатыры гадзіны, аздоблены таксама выступленнямі гасцей з Беларусі. Разам з тутэйшымі выканаўцамі адрэкамендаваліся вакальна-харэаграфічны ансамбль „Белы птах” з Мінска (мастацкі кіраўнік Вольга Жышкевіч), фольк-медыя група „Неруш” з Мінска (мастацкі кіраўнік Валянціна Гладкая) і Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль „Харошкі” з Мінска (пад кіраўніцтвам Валянціны Гаявой). Канцэрт, які сабраў таксама квет дыпламатыі ды дзяржаўных і самаўрадавых чыноўнікаў з Беласточчыны, Мінска і Гродна, павялі ў гэты раз канферансье з Беларусі па сцэнарыі аздобленым прыгожым беларускім словам аб родным.

— На пачатку мы пачулі песню „Мой Беластоцкі край” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF