Ніва № 09 (2964), 3 сакавіка 2013 г.

Прапускаць еўрапейскасць праз сваё

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Падчас візіту ў Мінск дырэктаркі Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку Агнешкі Карыткоўскай-Мазур і суправаджаючага яе дырэктара дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Анатоля Вапа, апрача сустрэчы ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (РТБД) і Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (мы пісалі пра іх у папярэдніх нумарах «Нівы»), была таксама сустрэча з прадстаўнікамі беларускага свету альтэрнатыўнай культуры і асабліва, вядома, тэатра. У дадатак да размоў аб супрацоўніцтве з беластоцкім тэатрам, асабліва аб магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў, сустрэча стала падставай пачуць меркаванні аб стане творчага свету Беларусі, якімі падзяліліся мінскія госці, запрошаныя дырэктаркай Карыткоўскай-Мазур.

У Польскі інстытут, у памяшканнях якога адбылася сустрэча, прыйшлі вядомы рэжысёр, у цяперашні час прысуджаны на творчае выганнне ў Беларусі, а ў 90-х гадах мінулага стагоддзя дырэктар РТБД Валеры Мазынскі; стаўлены ў многіх еўрапейскіх краінах драматург Мікалай Рудкоўскі; харэограф і кіраўнік узніклага ў мінулым годзе тэатра танца «Д.О.С.К.І.» Вольга Скварцова; кіраўнік пластычнага тэатра „ІнЖЭСТ”, ініцыятар мінскага фестывалю тэатраў пластычных форм Вячаслаў Іназемцаў; дырэктар незалежнага тэатра «Korniag Theаtre» Марына Дашук і яго галоўны рэжысёр Яўген Карняг; мастак, пісьменнік і стваральнік культавага мастацкага часопіса „pARTisan” Артур Клінаў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF