Ніва № 09 (2964), 3 сакавіка 2013 г.

Гэта яшчэ не скончылася?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

На думку суда, сабраныя ў справе доказы дазваляюць выразна і ўпэўнена сказаць, што Яўген Чыквін падаў сапраўдную заяву аб люстрацыі. Не існуе ніякіх сумненняў, што люстраваны ў 1970-х і 1980-х гадах выконваў прафесійную працу і вёў грамадска-палітычную дзейнасць у розных арганізацыях на відных пасадах, што лучылася з зацікаўленнем службы бяспекі яго асобай. Працуючы ў законна дзейнічаючых органах дзяржаўнай улады не мог ён пазбегнуць гэтых кантактаў, — так 22 лютага пастанавіў Акруговы суд у Беластоку, закрываючы справу аб люстрацыйнай хлусні падляшскага дэпутата Сейма ад СЛД, у сувязі з апеляцыяй Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) пасля рашэння суда першай інстанцыі.

ІНП чатыры гады таму сабраў матэрыялы, якія павінны былі сведчыць, што дэпутат парламента Яўген Чыквін падаў у верасні 2007 г. ілжывую люстрацыйную заяву. Па меркаванні пракуроркі Агнешкі Русіловіч, якая прадстаўляла Інстытут, ён супрацоўнічаў з IV Дэпартаментам Службы бяспекі, маючым справу з цэрквамі і арганізацыямі рэлігійных аб’яднанняў, у 1983-1989 гадах (але ўжо з другой паловы 1970-х гадоў СБ была ім зацікаўлена). За тыдзень да аб’яўлення канчатковага рашэння ў заключным выступленні пракурорка Русіловіч сцвердзіла:

— Адносна самога факту рэгістрацыі ў якасці сакрэтнага супрацоўніка Яўгена Чыквіна няма сумнення (...). З дакументаў вынікае, што быў ведзены як сакрэтны супрацоўнік на працягу шасці гадоў. У той час вялі яго тры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF