Ніва № 09 (2964), 3 сакавіка 2013 г.

Годна адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

Аляксей МАРОЗ

Ваяводскія элімінацыі Прад метнага конкурсу па беларускай мове для вучняў падставовых школ адбыліся 21 лютага ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім. Вучні годна адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы, удала справіўшыся з конкурсным тэстам па беларускай мове. Настаўнікі беларускай мовы на занятках у сваіх школах вучаць не толькі роднай мове і літаратуры, але і нашым традыцыям, што спрычыняецца да фармавання іх нацыянальнай свядомасці. Пасля конкурснага тэсту вучні былі рады, што не быў ён складаным і спадзяваліся, што здабудуць прынамсі 80% магчымых да атрымання балаў і стануць лаўрэатамі. Іх спадзяванні апраўдаліся, бо ўсе ўдзельнікі ваяводскіх элімінацый — 34 вучні з 9 школ — сталі лаўрэатамі Прадметнага конкурсу па беларускай мове.

Пасля напісання тэсту шэсць вучняў IV-VI класаў Непублічнай падставовай школы імя свсв. Кірылы і Мяфодзія з Беластока трымаліся разам. Дзеткі сказалі, што самым складаным у тэсце было для іх падбіранне сінонімаў да прадстаўленых слоў. Тое ж гаварылі таксама іншыя мае суразмоўцы. Калі конкурснай камісіяй былі правераны ўсе работы, пацвердзіліся апаскі вучняў. Аказалася, што дзеткі наогул найменш балаў набіралі за задачу з падборкай сінонімаў. Усе іншыя задачы дзеткі з беластоцкай школы лічылі простымі.

— Нам больш даспадобы задачы па літаратуры, а цяжэй даецца нам граматыка. У тэсце лёгка было справіцца з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF