Ніва № 09 (2964), 3 сакавіка 2013 г.

Развітанне з Сакратам Яновічам, Крынкі 21 лютага

Ганна КАНДРАЦЮК

Было нешта літаратурна-яновічавае ў гэтай карціне. Калі мы з дамавінай Сакрата Яновіча ішлі праз заснежанае, соннае мястэчка, мясцовых уразіў лес бел-чырвона-белых сцягоў і Пагоня. Іх неслі вядомыя беларусы ды палякі з Сейненскага асяродка „Пагранічча”. Гэты вобраз наклікаў пытанне, якое крынкаўскія цёткі паўтаралі як мантру: A czy nieboszczyk to tego sobie życzył?

— O, jak najbardziej! — адказаў ім нехта зарыентаваны ў светапоглядзе нябожчыка. — Przecież on sam wieszał takie flagi na swojej chacie...

— A to dobrze! A to bardzo dobrze... — адразу пагадзіліся і супакоіліся местачкоўцы.

Сам бурмістр Крынак быў глыбока ўзрушаны смерцю пісьменніка і даў мне інтэрв’ю на прыгожай сакольскай беларушчыне.

— Такіх людзей як Сакрат Яновіч у нас не было і ўжо не будзя!

* * *

— Сакрат Яновіч быў для мяне вялікім гонарам, вялікім настаўнікам нашай нацыянальнай годнасці, — кажа Андрэй Сцепанюк, дырэктар Бельскага белліцэя, які прыехаў на пахаванне ў Крынкі разам з ліцэістамі і бяльшчанамі. — Гэтае развітанне перажываю вельмі асабіста, — адзначае мой субяседнік, — бо праўда такая: мы ўсе, цэлае маё пакаленне — з яго! Я памятаю, як у 80-я гады мы мелі ў ліцэі гурток „Разбуджаны голас” і запрасілі раз Яновіча на сустрэчу. Ён на нармальнай мове накіроўваў нас да беларускасці, пра якую мы, вучні беларускага ліцэя, нічога не ведалі. Трэба сказаць, што ён быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF