Ніва № 08 (2963), 24 лютага 2013 г.

У Мінску паставяць „Пана Тадэвуша”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта без сумнення найбольш вядомы тэатр у Беларусі. Цяжка гэтаму здзіўляцца. Гэта ж нацыянальная сцэна краіны — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Ад 2009 г. яго мастацкім дырэктарам з’яўляецца, вядомы ў Польшчы са шматлікіх тэатральных падарожжаў, Мікалай Пінігін. Якраз з ім размаўляла ў час адной з сустрэч у Мінску дырэктарка беластоцкага Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі Агнешка Карыткоўская-Мазур. Паколькі будынак нацыянальнага тэатра цяпер у рамонце, на часовай сцэне ў Цэнтральным доме афіцэраў спадарыня дырэктарка і спадарожныя ёй асобы паглядзелі адзін з вядучых спектакляў „Купалы” — „Выкраданне Еўропы або Тэатр Уршулі Радзівіл”.

Гісторыя Тэатра імя Янкі Купалы, як дзяржаўнай установы, сягае верасня 1920 года. Да яго заснавання дайшло дзякуючы акцёру і рэжысёру, першаму яго мастацкаму дырэктару Фларыяну Ждановічу. Гэта найстарэйшы тэатр у Беларусі і стварылі яго, так сказаць, на падмурках Губернатарскага тэатра, які быў адкрыты ў чэрвені 1890 г. па ініцыятыве губернатара Мікалая Трубяцкога, а яго праектантам быў паляк Караль Казлоўскі (аўтар праекта будынка Тэатра імя Юліюша Астэрвы ў Любліне і Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве). Спектакль, якім мы мелі нагоду захапляцца, меў прэм’еру ў красавіку 2011 г., а ў мінулым годзе быў прадэманстраваны з нагоды адкрыцця адноўленага замка ў Нясвіжы, пасля пятнаццаці гадоў яго рэканструкцыі. Аснаваны ён на трох арыгінальных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF