Ніва № 08 (2963), 24 лютага 2013 г.

Прэзентацыя з прысмакам жаданага поспеху!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Чаму я рашыў выдаць кніжку Міры Лукшы? — голас узяў Адам Сяменчык, гарадоцка-беластоцка-лонданскі паэт, мастак і аніматар культуры, рэдактар і добры дух «Белага стоку». — Тут спрацавала такая недарэчнасць. У Беластоку ўсе ведаюць Міру Лукшу і амаль ніхто не ведае, што яна напісала, — сказаў ён на прэзентацыі ў Цэнтры Заменгофа 1 лютага г.г.

* * *

Паэтычны том «Белы сток» — адзінаццатая па ліку кніжка Міры Лукшы — з’явілася нечакана напрыканцы 2012 года, дзякуючы варшаўскаму выдавецтву «IBIS». Рэкамендацыю на літаратурую прэмію імя Веслава Казанэцкага, нягледзячы, што кніжка напісана на польскай мове, заявіла рэдакцыя «Нівы». Сярод дваццаць адной дасланай на конкурс кнігі «Белы сток», разам з чатырма іншымі творамі, апынуўся на шорт-лісце літаратурнай прэміі прэзідэнта горада Беластока.

— Ужо само вылучэнне гэта вялікая ўзнагарода, — гаварыла Міра Лукша.

У той жа шчаслівай пяцёрцы апынуўся вядомы польскі драматург Тадэвуш Слабадзянак, знакаміты празаік і паэт Кшыштаф Гедройць ды Дарыюш Адамоўскі і Войцех Рашкоўскі — паэты, прыкмечаныя ў агульнапольскіх літаратурных конкурсах. Для іх наладзілі ў горадзе прэзентацыі, што выдатна паспрыяла жывому кантакту з літаратурай і аўтарамі.

* * *

— Я ўжо хацеў падняцца і сказаць, што беларусы ў змозе думаць адначасна на дзвюх мовах, — кажа мецэнас Пятро Юшчук, які разам з жонкай Аняй прыйшоў на сустрэчу ў Цэнтр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF