Ніва № 08 (2963), 24 лютага 2013 г.

Беларускія студэнты і музей. Пачаткі пабудовы ў 80-я гады ХХ стагоддзя

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Беларускі музей у Гайнаўцы ў маёй працы і грамадскай дзейнасці заўсёды быў і ёсць важнай установай. У васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя афіцыйны назоў гучаў „Музей беларускай культуры і рэвалюцыйнага руху”, пазней, пасля падзення „камунізму” ў Польшчы, стаў толькі Музеем і асяродкам беларускай культуры.

У васьмідзесятыя гады ў разгар беларускага студэнцкага руху на музей мы, студэнты, глядзелі станоўча, але не падабалася нам другая частка яго назвы — „рэвалюцыйны рух”. Быццам беларуская культура неад’емна спалучаная з гэтым „рухам”. Неаднойчы казалі мы (але хто тады слухаў студэнтаў), што „рэвалюцыйны рух” непатрэбны для нашага музея. Падобнага тыпу сумненні выказвалі і беларускія эміграцыйныя колы, а менавіта адтуль ішлі найбольшыя грамадскія грашовыя ўзносы. Але казалі нам, што ў той час (гэта было пару гадоў пасля ваеннага становішча ў Польшчы) раздзяліць рэвалюцыйны рух і беларускую духоўную і матэрыяльную культуру было немагчымым. Наадварот, „рэвалюцыйны рух” нібыта даваў шанц на існаванне беларускай культуры. Так тлумачылі нам (пераконвалі нас) тадышнія стваральнікі музея Канстанцін Майсеня і прафесар Аляксандр Баршчэўскі — актыўны прапагандыст музейнай ідэі ў беларускім эмігранцкім асяроддзі.

Помню гэтак званыя „цаглінкі” — добраахвотныя грашовыя ахвяраванні на пабудову музея. Мы, беларускія студэнты, што тут казаць, былі не надта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF